Праграмы падтрымкі прадстаўнікоў і прадстаўніц акадэмічнай супольнасці

Праграмы падтрымкі прадстаўнікоў і прадстаўніц акадэмічнай супольнасці

У 2020 годзе Офіс па адукацыі ў супрацоўніцтве з Central Project Management Agency пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі рэалізаваў першы этап стыпендыяльнай праграмы для беларускіх студэнтаў і студэнтак. Стыпендыя прадастаўляецца на ўвесь перыяд навучання па праграме бакалаўрыяту або магістратуры і складае 450 еўра за месяц (з верасня па чэрвень).

На стыпендыю маглі прэтэндаваць студэнты і студэнткі ўніверсітэтаў Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы і тыя, хто падалі дакументы на залічэнне на 2021/22 навучальны год. Аплікант_кі павінны адпавядаць як мінімум аднаму з пералічаных ніжэй крытэрыяў:

  1. пацярпелі ад рэпрэсій падчас пратэстаў 2020 г., і была вымушаная з’ехаць з Беларусі;
  2. адчуваюць матэрыяльныя цяжкасці або не маюць дастаткова сродкаў для пражывання;
  3. маюць інваліднасць.

Падчас першага этапу праграмы мы атрымалі 1400 заявак і правялі 232 сумоўі. Стыпендыі атрымалі 60 студэнтаў і студэнтак. Яшчэ 40 стыпендый будуць размеркаваны на другім этапе праграмы ў 2022 годзе.

У 2022 годзе разам з партнёрамі ў рамках праграмы «EU4Belarus — Support to Advanced Learning and Training» мы правядзем яшчэ два конкурсы:

  1. на атрыманне стыпендый на праходжанне навуковай стажыроўкі або правядзенне дысертацыйнага даследавання ў дактарантуры для рэпрэсаваных даследчы_ц, выкладчы_ц і дактаранта_к.
  2. на атрыманне грантаў на праходжанне анлайн-курсаў для рэпрэсаваных школьных і універсітэцкіх выкладчыкаў і выкладчыц.

Падрабязная інфармацыя на сайце http://eu4belarus.info/